epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"А толькі, верце, самым грозным..."

А толькі, верце, самым грозным

Выпрабаваннем мечан я,—

Пабыць я мусіў без барознаў,

Дзе мова след знайшла мая.

 

Прыбіты грукатам і смогам

Дзесь на нью-йоркскай авеню,

Я не схіліўся перад богам

З бетону, золата, агню.

 

Глядзеў па вычварную пыху

І чужакоў гнявіў: стаю!

Ці знаць ім, што ў тым тлуме

ціха

Матулю клікаў я сваю.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан