epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Абавязак

На ўсёй планеце прамяністай

Народы ў скарб сабе ўзялі

Мой абавязак камуніста —

Быць чалавекам на зямлі.

 

І як ні выпала б мне цяжка

У плыні многіх спраў і дзей,—

Я ганаруся абавязкам —

Быць чалавекам для людзей!

 

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан