epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Ад імя народа

Калі ў Крамлі ў азораным палацы

З’езд партыі адкрые

Ленінскі ЦК —

Па ўсёй краіне пройдзе гул авацый

І знойдзе водгалас на ўсіх мацерыках.

 

І ўсе мы шчырымі пачуццямі ўрачыста

Мільярднай арміяй у светлы ўвойдзем зал,

Каб сэрцамі ў кагорце лепшых камуністаў

Магутна праспяваць Інтэрнацыянал.

 

Як многа мы адчуем гэтай хвіляй,

Як многа струп душэўных згодна зазвініць

Пра ўсё, чым мы жылі і што зрабілі,

Пра ўсё, што мы навечна палюбілі,

Што створым заўтра, каб народам лепей жыць!

 

*

Партыйны з’езд. З’езд камуністаў-творцаў.

Дзе веліч — ад імя народных сіл.

Дзе голас — гэта заклік ясназорцаў.

Дзе слова — гэта ўзмах магутных крыл.

 

Калі ў Крамлі ў азораным палацы

Даклад пачнецца ад імя ЦК —

Па ўсёй краіне пройдзе гул авацый

І знойдзе водгалас на ўсіх мацерыках.

 

І ўсе мы

Шчырымі пачуццямі ўрачыста

Сям’ёю ленінскай у светлы ўвойдзем зал,

Каб сэрцамі ў кагорце лепшых камуністаў

Для новых звонкіх подзвігаў вячыстых

Магутна праспяваць Інтэрнацыянал!

1959


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан