epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Адзін, магчыма, крок, не болей..."

Адзін, магчыма, крок, не болей

Ступіў ты ў вогненны прасцяг,—

Але ў тваіх руках над полем

Узвіўся наш гвардзейскі сцяг.

 

Звычайны крок. Адзін. Апошні.

А пакаленням ён урок.

Перамаглі мы — знае кожны —

Таму, што ты ступіў свой крок.

 

І кожны — думай, марай, снамі

Жыве,— вось так ступіць, як ты.

Каб сцяг, узняты ў бітвах намі,

Панеслі ўдаль сыны, браты.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан