epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Але нядарма ў век касмічны..."

Але нядарма ў век касмічны

Жывём,— так нас настроіў час,—

Пяшчотны, вабны спеў крынічны,

Бывае, не кранае нас.

 

Грымотны чуем гул ракеты —

Хоць дым і ў вочы палыхне,—

Ўсе недасяжныя сусветы

І ў мроях бачацца і ў сне.

 

І нават ціша, нават ціша,

Здаецца, кліча ўвысь, да зор...

Хаця з любой, найлепшай вышкі

Спяшаем на зямны прастор...


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан