epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Апасіяната

Светлы свет летуценняў...

Дума — свету наказ...

Мудра ўслуханы Ленін

У Бетховена сказ.

 

За акном, нібы зоркі,

Лісце скідвае сад.

Падмаскоўныя Горкі

Асвятліў лістапад.

 

Так шчаслівяцца вочы

З той святой чысціні.

Бачу —

позірк прарочы

У далёкія дні.

 

Голас вейнага скерца...

Люба слухаць дваім...

Чую —

Леніна сэрца

Б'ецца ў сэрцы маім...

 

Стань жа, дзень мой,

як свята

Аж па ўсёй старане!

Апасіяната

Зноў ідзе да мяне.

 

Пачуццё не на страту

Зноў прабуе ў агні.

Апасіяната —

Мне на ўсе мае дні!..

 

Голас чуйны, няспынны —

Струнны, ўдумлівы кліч...

Перад любай Айчынай

Задуменны Ільіч...

 

Светлы свет летуценняў...

Як наказ адкрыцця...

Мудра слухае Ленін

Урачыстасць жыцця...

1981


1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан