epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Бай

— Ехаў Бай па сцяне

У зялёным жупане.

Будзеш спаць, сынок, ці не?..

— Не! — адказвае Алесь.—

Бай, хутчэй са сценкі злезь,

Бая слухаць не хачу,

Я за казкай палячу!..

 

Бай хутчэй са сценкі злез,

Бай пайшоў у цёмны лес,

Бай знайшоў там ціхі ўскрай

І адтуль спявае: бай...

Бай-бай, засынай,

Бая ў снах успамінай...

 

Як ні тузаўся Алесь

З Баем дужацца, ды ўвесь

Узмакрэў,— нарэшце сціх

Сярод казак, сярод кніг...

 

Спіць...

1986


1986

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан