epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Баравікі

Не трэба заходзіць далёка ў лес,

Каб напаткаць баравікі.

Ты знойдзеш іх каля самай сцежкі,

Паміж бяроз.

 

Трымайся ж, калі мы пойдзем,

Бліжэй да маёй рукі,

Хай сляды нашы кладуцца побач

На восеньскі жаўтапёс.

 

На мове, што пушчы вядома адной,

Баравікі крычаць: «Мы тут!»

Ды хаваюць галоўкі рудыя хутчэй

У верас ці ў мох.

 

І мы гэта ведаем...

Ведаем: ім жа таксама любы іх кут...

І, пэўна, таму

застылі два кошыкі,

Пераступіўшы лясны парог...

 

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан