epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Берагу, берагу..."

Берагу, берагу

Дарагую юнацтва тугу,

Ні то дням, ні гадам

Патушыць яе ў песні

не дам.

 

Пранясу, пранясу

Успамін пра святую красу.

Пра цябе, пра цябе —

У праменнай

вясновай журбе.

 

Толькі ты, толькі ты

Адгукнешся з апошняй вярсты

І паклічаш кійком,

Як калісь

залатым касніком...

 

1968


1968

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан