epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Бунтуе сэрца ў чыстым слове..."

Бунтуе сэрца ў чыстым слове,

І мара свеціцца здаля.

Я зноў іду к табе на споведзь,

Мая любімая зямля.

 

Кідаю ў бездань страхаў цені,

Душу кладу на твой алтар.

І калі стану на калені

Перад табой —

прашу, не ўдар.

 

Не ўдар, не кінь ахвяру ў прысак,

А падымі і асвяці.

Бо я ж яшчэ тых слоў не высек,

З якімі б мог

к табе прыйсці.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан