epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Бывае, выйдзеш на дарожку..."

Бывае, выйдзеш на дарожку,

Глядзіш — а там пасля дажджу

Чыесьці босенькія ножкі

Стапталі росную мяжу.

 

Бяжыць слядок, пабег кудысьці,

Нібы між хваль віляў чаўнок.

І радасць просіцца між лісцяў —

Дазнацца: дзе ж ён, бегунок?

 

Ці ён шукаў чаго, ці проста

Насустрач сонцу вёў разгон?

І мо таму й пяе бяроста,

Што тут прабег з жалейкай ён?..


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан