epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Чакае спраў вялікіх сталасць..."

Чакае спраў вялікіх сталасць,

І веліч верыць ёй заўжды.

Якое шчасце, што не стараць

Надзей няскончаных гады.

 

Якое шчасце — вызнаць мару

І чуць заўжды яе агонь,

Які так радасна ўладарыць

Над лёсам песні дарагой.

 

І ўдарыць гром, і бура ўзвее,

І шчасце ўвойдзе ў дні твае.

Бо вечна юная надзея,

Што крылы сталасці дае.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан