epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Чалавечыя вочы..."

Чалавечыя вочы

З думай аб шчасці...

Ці можа забыць іх

Той,

Хто меў шчасце

Іх бачыць?

Схілюся ўстрывожаны,

Цалую адно вока —

Свет, што сабрала яно,

Цалую:

Слёзы і ўцехі,

Мары і крыўды,

І сіняе неба,

Што ў ім застыла,

І ліўні,

Якія над ім грымелі...

І другое вока

Цалую,—

Але якое яно сухое!

Божа!..

Сухое...

Сухое вока...

Якое

Яно

Самотнае!..

 

1966


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан