epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Хай цягнікі грукочуць без прыстанку..."

Хай цягнікі грукочуць без прыстанку,

Хай з космасу ўрываецца «бі-біп».

А вы пачуйце — на глухім паўстанку

Хтось кліча друга.

Чуеце вы ўсхліп?

 

Жывіце, як вам трэба. Ды заслугай

Сваёй лічыце,

дасягнуўшы й зор,

Адно, адно:

што нехта стрэне друга,

Каб ён з вачэй слязіну смутку сцёр...

 

1963


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан