epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Хай сабе абпаленая сонцам зямля..."

Хай сабе абпаленая сонцам зямля,—

Зямля адыдзе і зноў акрыецца зелянінай;

Хай сабе залітыя залевамі поймы,—

Вада спадзе,

і зноў падымуцца ў травах лугі;

Хай сабе галодныя дні неўраджаю,—

Настане новае лета,

і ніва дасць новыя каласы;

Хай сабе самая чорная скруха,—

Скруха рассеецца,

і вернецца святло радасці;

Хай сабе самы пякельны боль,

Усё, усё хай сабе самае страшнае,

што ведама чалавеку,—

Толькі не той няўмольны,

жудасны гром над галовамі,

Не той віхар, не тая спякота,

Пасля якіх — што будзе? —

ніхто не ведае...


1983?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан