epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Хмаркі

Запытала ў хмаркі хмарка:

— Ты куды плывеш так шпарка?..

Хмарка хмарцы адказала:

— Бачыш — поле там завяла?

Ажыўлю яго дажджом...

— Хочаш — разам паплывём?! .

 

Паплылі дзве хмаркі ў пары,

Напаілі ўсе абшары.

І шчаслівыя ў той хвілі,

Што зямлі дабро зрабілі,

Ад высокіх неба стром,—

Як салют, паслалі гром...

1986


1986

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан