epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Хмарны дзень

Чаму сёння, сонейка,

Ты яшчэ не ўстала?

Чаму хмаркі з дожджыкам

З неба не сагнала?

 

Не чуваць у садзе

Пчалінага звону.

Апусціў галоўкі

Мак яшчэ зялёны.

 

Барсік, лепшы сябра мой,

Нешта плюшчыць вочы.

І каток ад прыпечка

Адысці не хоча.

 

З кім жа я на рэчку

Скокну сёння з вудай?

З кім гуляць на поплаве —

На мураўцы буду?

 

З кім, скажы, прымераю

Картузок свой новы?

Перад кім прамчуся

На кані лазовым?

1986


1986

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан