epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Цёрла ў горла..."

— Цёрла ў горла,

соль у вочы,

Каб не бачыў

дня і ночы,

Згінь, паганец!..—

Так заўсёды,

Каб не ўрочыў хто нямілы,—

Помню,—

Ўнука ад нягоды

бабка шэптам бараніла.

 

— Цёрла ў горла,

соль у вочы!..—

— Ты?!

А ты — каму шапочаш?!

— Як каму?

Ўсім ліхам-бедам!

Хай абыдуць

майго дзеда!..

 

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан