epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Далі травінцы назву — слёзкі..."

Далі травінцы назву — слёзкі.

А з ёй — паданне для вякоў.

Ішла вайна. Чужынец

з вёскі

Забраў дзяўчыну ад бацькоў.

 

Дзяўчына ў цьме-журбе вялікай

Сама

пад хмурнай сінявой

Аб дол ударылася з крыкам

І стала слёзкамі-травой.

 

Глядзі: вунь колькі гэтых слёзак!

І ўсюды, дзе бягуць яны,—

Шляхі, шляхі да родных вёсак,

З палону, з роспачы вайны.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан