epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Дарогамі легенд

...Чапаеўская конніца ў пагоні,

Як спеў маланак — вострыя клінкі.

Ляцяць над стэпам вогненныя коні,

Бягуць прад імі ў страху белякі.

 

...Грыміць віхура, б’е асілкаў сіла

Нашчэнт — франты памешчыцкіх сынкоў.

У свет легенд —

Будзённы, Варашылаў

Вядуць праз славу шэрагі палкоў.

 

...А вунь узлёты віцязяў крылатых

Вітае падмаскоўная зіма.

Ірвецца ў бой праслаўлены

Даватар,

І сілы сутрымаць яго няма.

 

...А вунь гараць чужынцаў эшалоны,

У гуле бітваў Волга і Данец.

Ўстаюць над светам волаты —

Заслонаў,

Матросаў, Смалячкоў і Гаравец.

 

Мільёнаў незгасальная адвага —

Святое да Радзімы пачуццё.

Крывінкі ад Кастрычніцкага сцяга

У кожнае ўліваюцца жыццё.

 

Усе шляхі — што перазоў былінны,

Усе шляхі — героям след у след.

Ішлі, ідзём

і будзем несупынна

Ісці ў жыццё дарогамі легенд.

 

І на зямлі, і там, дзе ў сцюжных зорах

Ракеты і лятуць і палятуць,—

Хай памятае, хто б ні быў ён, вораг,

Якія пакаленні ў нас растуць.

 

Хай намятае,

што душа ў нас сталь і крэмень,

Што ў бляску славы росцім мы сыноў.

І ў кожным сэрцы —

з мудрай думай Ленін,

І ў кожным сэрцы —

гул ад перуноў.

1984


1984

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан