epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Давайце, хлопцы, проста, шчыра..."

Давайце, хлопцы, проста, шчыра

Прысядзем кругам ля цяпла.

Распалім дружна люльку міру,

Якой бы смешнай ні была.

 

Давайце ўспомнім дні дзіцячых

Прыгод, і казак, і надзей.

Мо, іх згадаўшы, мы іначай

На свой супольны глянем дзень?

 

Давайце ў мару пойдзем разам,

Хай там адказам празвініць:

А можа, мы не ўмеем часам

Сяброўскай вернасці цаніць?


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан