epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Дэкрэтам сэрца

Дэкрэтам сэрца

Я навек аддаў сябе

прасторам родным,

Палеткам вольным,

сінім рэкам і лясам.

І пад агністай зоркай пуцяводнай —

Сябе ўсяго —

ў дэкрэты Леніна ўпісаў.

 

Дэкрэтам сэрца

Я навек прыйшоў у лёс людскі, у гоман весні,

У кожны ліст,

у кожны промень

і траву.

І ўсёй крывёй сваёй —

аж да крывіначкі —

прыйшоў у песню,

І не пайду з яе, пакуль жыву...

 

Дэкрэтам сэрца

Я святы наказ пакіну сыну:

Прайсці са славай

па бацькоўскай светлай старане,

І за мяне любіць,

усёй душой любіць сваю Айчыну,

І праслаўляць жыццё,

якому я служыў,—

і за мяне...

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан