epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"І я ўставаў пад гэтым сонцам..."

І я ўставаў пад гэтым сонцам,

Што вам навек перадаю.

Усё ў ім ёсць: святло, і стронцый,

І спеў, што ўзняў душу маю.

 

Усё ў ім ёсць, і ўсё магчыма

З ім, непагасным, на зямлі.

Бо з ім не дасць, не дасць Айчына,

Каб вы забылі, дзе ўзраслі.

 

Калі матуля клікне: «Дзе ты?» —

Успомніш дні свае вясны

І ўсіх, хто нёс вам сонца гэта

І даў навек імя: сыны.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан