epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"І калі б недзе — з позвай чыннай..."

І калі б недзе — з позвай чыннай

Прыйшоў я ў самы страшны суд,—

Я б папрасіў, каб ён пакінуў,

Караючы, адзін мне цуд.

 

Хай мне пакінуў бы ён хвілю —

З маленства, усяго адну,—

Калі праз матчын позірк мілы

Я ў свет бязмежны зазірнуў.

 

Што там было — навек чароўна! —

Слязінка, Сож, мядункаў цвет

І сонца, сонца — поўна, поўна! —

Без хвілі той — нашто мне свет...


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан