epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"І сонца ёсць, і маю неба..."

І сонца ёсць, і маю неба,

Як песня даўняя пяе...

Ах, божа, што яшчэ мне трэба?

Чаго для сэрца не стае?

 

Каму крычу, чаго чакаю,

Куды без роспачы лячу?..

Туга з гадамі не знікае...

Ды я тугі і не лячу...

 

Напэўна, нешта ёсць такое,

Чаго вось так не назавеш...

А можа,

лепшае, зямное

Даўно ірвецца слова ў верш?..


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан