epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Іванка

— Іванка, мілы певунок,—

Пытаецца матуля,—

Скажы, ну дзе ты, мой сынок,

Дзень цэлы водзіш гулі?..

 

Іванка сцішыўся, ўстае,

Прыўзняты словам ласкі,

І любай маці падае

З рачной затокі краскі.

 

І добра маці, цёпла ёй

З такой неспадзяванкі.

І песціць шчырай даланёй

Віхрысты чуб Іванкі.

 

1967


1967

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан