epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Я гэты свет не змог перарабіць..."

Я гэты свет не змог перарабіць,

І ўсё адну я думку тут нашу:

Хаця б свайго імя мне не забыць,

Хаця б сваю не выслепіць душу.

 

У рогаце неонавай тугі

І ў енку дабрачынцаў і хлусоў —

Бывае — сэрца сцісне круг тугі

Адчаю, бы смяротнае ласо.

 

Радзіма, тваім словам дарагім

Тады гартую моц маіх надзей.

Міг — і пачую родны, светлы гімн,

І веру: значыць, ёсць на свеце дзень!

 

Лістапад 1969,

Нью-Йорк


1962; 1981?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан