epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Я не баяўся, браце, сцюжы..."

Я не баяўся, браце, сцюжы,

Але ўцякаў ад мітусні,

Калі зайшоў к табе, мой дружа,

Паціху дзверы расчыніў.

 

Мне, ведай, трохі стала цяжка

Быць сярод злыдняў аднаму.

Не пагарджай маёй сярмяжкай,

Дай цябе, дружа, абніму.

 

За дарагімі берагамі

Ёсць маладосць і наш баркас...

Ну вось... Ізноў ты з пірагамі...

Ізноў гасціннасць напаказ...


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан