epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Як бегла, як ляцела, як спяшала..."

Як бегла, як ляцела, як спяшала —

Было ўсё мала часу,

мала, мала.

Ах, ты чаму так коратка, спатканне,—

На светлае, на вечнае каханне?!.

 

Як смуткам, як жальбою, як слязою

Крычала, што зрабілася чужою,—

Так доўга, так бясконца, так няміла

Хвіліна за хвілінай сэрца біла.

 

Ляглі на твар жальбы-пакуты цені,

Памерклі залатыя летуценні...

Калі цяцер

усё ў душы прачнецца?..

Калі наноў

камусьці адгукнецца?!.

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан