epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Якое сонца!.."

Якое сонца! —

Глядзіш у радасці:

Як многа ў свеце добрай цеплыні!..

Няўжо вярнуліся юнацтва дні?..

Няўжо яшчэ

і тваёй песні спець,

і твайму саду расці

Якое сонца!..

 

Якая далеч!

Зямля маёвая

Так кліча звонкай рупнасцю дарог,

Ажно здаецца: ты і сёння б змог

Ісці бясконца

ў нараджэнне захапленняў новае..

Якая далеч!..

 

Якое шчасце!

Як запаветнае,

Нясеш у ціхім сэрцы смутку пачуццё...

І чуеш: праз усё, усё жыццё

Цябе не пакідае

мір людскі і мара светлая...

Якое шчасце!..

 

1977


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан