epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Яшчэ не раз тут пыхне смолка..."

Яшчэ не раз тут пыхне смолка,

І бор не раз гукне: — Ку-ку!

Не раз, не раз з лугоў вясёлка

Нырне ў прыціхлую раку.

 

Не раз, не раз красой грымотнай

Пярун акрэсліць вышыню.

І з песняй добрай край мой родны

Устане тут насустрач дню.

 

І што ж, калі не мне сардэчна

Заўжды тут быць з цяплом сваім,—

Я шчасны тым, што край мой вечны

І вечна ўсё жывое ў ім.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан