epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Ёсць вечнае райскае дрэва..."

Ёсць вечнае райскае дрэва,

Ёсць слынны над морам самшыт.

Мне ж з бёрнаў засмоленых трэба

Вясёлую хату самшыць.

 

Няхай не спяваюць хвалу ёй,

Шкадуюць праніклівых слоў...

Затое заўсёды пачую

Ў ёй гул баравінных ствалоў.

 

Напэўна, што не залічуся

У шэраг сусветных святых...

Ну што ж... пацярплю... прычашчуся

У святасці сосен сваіх.

 

Чужое са зменлівым лікам

Развеецца,— дзе і сляды...

А роднае, светлае клікаць

Да радасці будзе заўжды.

1981


1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан