epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Калі б мне сказала краіна

Калі б мне сказала краіна:

— Ты ўсё ўжо зрабіў, адпачні...

Я і тады б не пакінуў

Рашучасць каваць на агні.

 

Бо маці заўсёды так: ласкай

Ахоўвае сынаў спакой.

А ты — а ў тваім абавязку

Быць здольным на працу і бой.

 

Пакуль на зямлі не замоўкла

Пагроза дыханню жыцця,

Я мушу мець пільнае вока

І гарт баявы пачуцця.

 

Пакуль чалавечае шчасце

Прыйшло не на кожны парог,

Я мушу ўсе сілы прыкласці,

Каб свет злыбяду перамог.

 

Для радасці песні складаю.

Людской ганаруся вясной.

І вечна, мая маладая

Рашучасць, ты будзеш са мной!

1961


1961

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан