epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Клубок

З рук бабуліных

Клубок —

Шась! —

Нырнуў

Кудысь убок.

 

— Ах ты ж, шустрык!.. —

Каб не чулі,

Шэпча стомлена бабуля.—

Дзе ж ты?..—

Рупіцца сама...

 

Ды клубка —

Хоць плач —

няма.

Тут прыбег

Унучак Міша,

Следапыт дамашні

Ўвішны.

— Адпачні, бабуля!..—

Крыкнуў...—

Гляну я,

Куды ён знікнуў...

Я знайду

Яго куток!

Не схаваецца

Клубок!..

Міша кінуўся

Старацца,—

Шчырай працай

Спадабацца...

І бабуля —

Рада, рада!

Люба

Ўнукава

Спагада!..

Стала, шэпча

Ля парога:

— От, даў бог,

І дапамога...

1985


1985

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан