Козачка
З гары да рэчкі
Збегла асцярожна.
Бытта
Ў нас пытала:
— Тут мне
Пераплыць ці можна?..
Мы сказалі ёй
Сардэчна,
Шчыра і па-свойску:
— Плыві, козачка,
Без страху,
Нічога не бойся!
Мы абмералі
Ўсю рэчку,
Сто разоў
Ці болей,—
І ні віру ў ёй,
Ні ямаў
Не было ніколі...
Толькі там,
На той старонцы,
Пільнай будзь,
Гарэза...
Каб аб крэменьчык,
Аб востры,
Ножку
Не парэзаць...
1986