epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Красавік

Як дыхнуў на ўзлесак

Цёплы красавік,—

На вачах

з пралесак

Цуд-кілім узнік.

 

Як дыхнуў на поле —

Пабуйнела рунь.

Вецер на прыволлі —

Бы вясны патруль.

 

Як дыхнуў на рэчку —

Воды з берагоў.

Водзяць хвалі спрэчку

Па хрыбтах лугоў.

 

Як дыхнуў у мары —

Мараў не стрымаць,

Мала ім абшараў,

Меж для іх

няма!..

 

1970


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан