epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Лес

Сын-дубок на горку ўзбег,

Стаў ля бацькі-дуба.

Наўкруга

Гамоніць лес.

Слухаць лес,

Бачыць лес —

Сэрцу люба.

 

Лес, лес,

Што табе

Падарыць у час у весні?

Рэха вынесла адказ:

— Песню!

Толькі песню!..

 

Мы з сябрамі

Песню склалі,

Песню звонка заспявалі:

— Лес, лес,

Вольны лес

Роднае старонкі!

Будзь заўсёды

Перад намі

Сонечны і гонкі!..

 

Лес спыніў

Задумны гоман,

Цішай

Нас вітае.

І ўсе бачым:

Ён пад сонцам

Прагна {соыцам

Прагна }падрастае!..

1986


1986

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан