epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Лісток

Трымціць перапрэлае лісце,

Гамоніць вясны вадасток.

З пупышкі прабіў сабе выйсце

Ружовы, дзябёлы лісток.

 

І ранішні промень — па праву,

Што першым заўважыў яго,—

Бадзёрыць лісток і ласкава

Галубіць, як друга свайго.

1956


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан