epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Лісток апаў, зляцеў з галінкі..."

Лісток апаў, зляцеў з галінкі

І прычапіўся да пянька,

І там трымціць на павуцінках —

На кроснах яснага дзянька.

 

І так ён хоча тут астацца,

Як бы ратунак свой абраў,

Аж вецер перастаў ганяцца

За спрытным конікам між траў.

 

Стаіць, глядзіць асенні вецер

І ціха думае: ну, што ж...

І з ласкай хіліцца да вецця,

І росы капаюць у Сож...


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан