epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Ма-ма!

Бяжыць дадому Каця,

І шчасця ёй замала.

Бо ў школе сёння слова

«Ма-ма» напісала...

 

Бяжыць яна —

бясконца

Ёй сонцам свет заліты,

Да сэрца прыціскае

Свой першы школьны сшытак.

 

— Глядзі, матуля, што тут! —

Крычыць яшчэ ад брамы.

І мама ўсхвалявана

Чытае ў сшытку:

— Ма-ма...

 

1978


1978

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан