epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Маладая рабінка

Маладая рабінка,

Што ў каменнай цясніне ўзрасла,

А няўжо ты, рабінка,

Сабе ў полі кутка не знайшла?

 

— Мяне бурай прынесла,

А расціў мяне ласкі ўспамін,

І заўсёды увесну

Ты чаруешся ўборам маім.

 

Зацвіту на ўсю сілу

І напомню той край табе я.

Дзе цябе нарадзіла,

Ды адна цяпер маці твая.

 

1968


1968

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан