epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Маланкі неба пакрамсалі..."

Маланкі неба пакрамсалі,

Зарніцы ціха адгулі,

І там, дзе воблакі звісалі,

Блакіт, як неба, на зямлі.

 

Пасля дажджу на луг, на поплаў

Праменняў хлыне вадаспад,

І пад смугой вячэрняй, цёплай

Пяшчотна млее далягляд.

 

Палеткі дыхаюць, як дзеці.

І я шчасліва ім кажу:

— Спачніце. Заўтра на дасвецці

Я вас абдымкам разбуджу.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан