epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Матчын плач

Ой, чаму ж ты шырокаю, рэчка, была,

Без пары ціхі востраў вадой заліла?

 

А на востраве ж тым дзве каліны расло,

З каранямі іх вырвала, ўдаль занясло.

 

І чаму ж ты вірліваю, рэчка, была,

Тым калінам прыстаць да зямлі не дала?

 

Ой, нашто ж ты, вайна, к нашай хаце прыйшла,

Без пары майго мужа ў магілу звяла!

 

А было ж у яго дзве маленькіх дачкі,

А дала ж ім вайна ў рукі торбу ды кій.

 

І пайшлі яны, дробныя, долі шукаць...

Як матулі салёныя слёзы стрымаць?..

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан