epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Матчыны калыскі

У матчыных, у просценькіх калысках

Люляліся героі ўсёй зямлі,

Што не здаліся ворагу пад Мінскам,

Што рубяжоў Масквы

не аддалі.

 

У памяць увайшло — вякам не сцерці...

Дзе Ленінград, дзе Курск, дзе Сталінград...

Мы паміралі

самай лютай смерцю —

Абы Радзімы выканаць загад...

 

У матчыных, у просценькіх калысках

Раслі сыны-асілкі для эпох,

Што вогненнай дарогаю няблізкай

Дайшлі да самай слыннай з перамог.

 

Калыскі... З’еў агонь і іх, і нашы хаты...

А тыя, што люляюць і далей,—

Я б самым ганаровым экспанатам

Паставіў між рэліквій у музей.

 

Няхай бы ўсе

з зямным паклонам нізкім,—

Перш чым глядзець нагрозную

з гармат,

Глядзелі ў тую матчыну калыску,

Дзе ўзрос

свабоды праведнай салдат...

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан