epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"На курганні крычыць пугач..."

Л. Гаўрылаву

 

На курганні крычыць пугач,

Быццам хоча прастор застрашыць.

Ты ж будзь мужным, як слава наша,

Смутак мой, ціхі мой, не плач.

 

Скора дзень. Бачыш, як дрыжыць

Над Сожам цёплы свет барвовы?

Прывітальныя сонцу словы,

Смутак мой, добры мой, кажы.

 

І суціхні. Няхай наш век

Будзе песняй бадзёрай самай!

Зразумей жа, што я чалавек,

Я заплакаць магу таксама.

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан