epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

На маршы

Як добра зноў адчуць сябе на маршы!

Шынель у скатцы, фляга пры баку.

Прастор вясны

Бадзёрыць песні нашы.

Дзень добры, лес, дзень добры,

кліч «ку-ку»!

 

Дзе ні ідзём — усюды дома быццам.

І горн салдацкі трубіць на зары

З адною марай — каб раслі пшаніцы,

Каб грукаталі ў полі трактары.

 

Айчына родная! Жыві і слаўся вечна!

І усім кажы: пад сцягам агнявым —

З вясною, з песняй

І красой сардэчнай

Сыны твае

на маршы веснавым.

1953


1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан