epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

На сцежках старых

На сцежках старых

перасыпалі смолкі траву.

— Травінкі і смолкі!

Расціце! Я вас не сарву...

Няма больш яе.

Ля другой яна сёння рукі.

А я толькі ёй

адной і падносіў вянкі...

Травінкі і смолкі

сабраліся ў гурт залаты,

І ўсе засмяяліся:

— Эх, і дзівак жа ў нас ты!

Твае ўсе вяночкі

так цяжка было ёй насіць,

Як лёгка было ёй

аб вечным каханні хлусіць.

1957


1957

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан