epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"На сінім золку, на світанні..."

На сінім золку, на світанні,

У залатым лясным кутку,

Як бору светлае пытанне,

Гучыць між дрэў: ку-ку, ку-ку.

 

Ку-ку... — бяжыць, пытае рэха,

Гудуць хваіны, як званы.

І раптам — смех... Дзявочым смехам

Аж калыхнула кут лясны.

 

Зязюля змоўкла. За аблогай

Шуміць, гарыць ракі рукаў...

Дык вось ён, той адказ, якога

Вячысты светлы бор чакаў!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан