epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Наказ невядомых салдат (З амерыканскай паэзіі)

Вандроўнік!

Ты дойдзеш, напэўна, да той

Стараны,

Што завецца — Спун-Рывер,

І, напэўна, прад вежай яе залатой

Замрэш, як Свабода ў заліве.

 

Скажы ж

Грамадзянам Спун-Рывера, брат,

Што нічогачкі

Мы ім не вінны.

Мы як трэба выконвалі іхні загад

І ляжым пад чужою далінай.

 

І другое скажы

Ім, не зведаўшым слёз,

Хай запішуць сабе на скрыжалі:

Калі б ведалі мы,

што загад той нам нёс,

Мы ніколі б вось тут

не ляжалі!

1961


1961

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан