epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Наніжы мне сонечных праменняў..."

Наніжы мне сонечных праменняў

Каля возера за жытнім полем

На званочкі — і пастаў на стол мне —

Хай асвецяць роздумы мае.

 

Сабяры мне іскры свайго смеху

І з прыгоршчаў высып на дарогу —

На пясок гарачы, на каменні, —

Каб лягчэй у свет было ісці.

 

Колькі можаш,— кінь у маім сэрцы

Цёплай ласкі, слоў, нібы сузор’яў, —

Каб зусюль — і ў цемры, і ў навале —

Да цябе вярнуцца мог лягчэй...

1984


1984

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан